Ядвіга Эдуардаўна Скарабагатая
Ядвіга Эдуардаўна Скарабагатая (нар. 10 чэрвеня 1968, в. Вікшняны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская спартсменка, пераможца і неаднаразовы прызёр Паралімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Узнагарождана медалём «За працоўныя заслугі» і Ордэнам Пашаны. У 2014 годзе Ядвіга Скарабагатая была сцяганосцам зборнай каманды Беларусі на Паралімпійскіх гульнях у Сочы. БіаграфіяУ сувязі з праблемамі са зрокам, бацькі былі вымушаны аддаць Ядвігу ў Правамастоўскую школу-інтэрнат для дзяцей са слабым зрокам. У школе дзяўчынка стала займацца спортам: спачатку лёгкай атлетыкай, потым лыжным спортам. У дарослым узросце яны разам пераехалі ў Гродна, дзе працавалі на на заводзе «Фільтр» аб’яднання «БелТІЗ» і працягвалі займацца спортам. Першая замежная камандзіроўка была ў Польшчу. Яна ўвайшла ў зборную каманду Гродзенскай вобласці ад Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Паралімпійскі дэбют адбыўся ў Атланце ў 1996 годзе, дзе яна заваявала «бронзу» ў кіданні дзіды. У 2017 годзе вышла кніга гродзенскай пісьменніцы Ірыны Фамянковай «Встречный ветер. Повесть о Ядвиге Скоробогатой». Палітычныя поглядыПадпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2]. Дасягненні
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia