Ядранец беспрыкветнічкавы
Ядране́ц беспрыкветнiчкавы[1], Ядранец беспрыкветнікавы[2][3] (Thesium ebracteatum) — від кветкавых раслін роду Ядранец (Thesium) сямейства Santalaceae. Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см з паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцябло прамое, не галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, завостранае. Кветкі адзіночныя, дробныя, з адхіленымі кветаножкамі. Калякветнік пяціраздельны, званочкавай формы, зялёны звонку, унутры — жаўтавата-белы. Тычынак — 5. Плод — арэшак. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, пераважна стэпавых зон Усходняй[4]. Расце на сухіх лугах і сухіх лясах, травяністых схілах, узгорках і ўзлесках. Паўпаразіт, які развіваецца на каранях іншых раслін. Цвіце ў маі—чэрвені. АховаУнесена ў Чырвоныя кнігі Польшчы[5] і Беларусі[6]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia