Якуб Тэадор Кунцэвіч
Якуб Тэадор Кунцэвіч (1596—1666) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян менскі (1661) і жамойцкі (11 чэрвеня 1661 — 1664), ваявода берасцейскі (з 1664). Трымаў Каняўскае і Дубіцкае староствы ў Лідскім павеце (1627). БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Кунцэвічаў герба «Лебедзь», сын Мацея, уладара Ганушышак. Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку пісара земскага (1635—1638), харунжага (1638—1652) і падкаморага (1652—1661) лідскага. Іменаваны ў 1661 годзе кашталянам менскім, 11 чэрвеня 1661 года прызначаны кашталянам жамойцкім. Тройчы браў шлюб: першы раз з дачкой кухмістра і ўдавой каняўскага старосты Рамана Валовіча Галінай з Сапегаў, якая памерла бяздзетнай. З другой жонкай, Альжбетай з Сапегаў, меў сына Яна Валерыяна. Трэці раз ажаніўся з Феліцыянай Крысцінай з Войнаў, дзеля якой у 1664 годзе спагнаў права супольнага валодання на Каняўскім і Дубіцкім староствах. Меў з ёю сына Дамініка, які ў 1689 годзе ў тэстаменце запісаў Шпакаў базылянам. Прыведзены ў картцы партрэт у наш час захоўваецца ў Львове (Украіна). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia