Мельхіёр Станіслаў Савіцкі
Мельхіёр Станіслаў Саві́цкі герба «Халева»[1] (? — 4 студзеня 1668, Берасце) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян берасцейскі (1652—1666), ваявода берасцейскі (1666—1668), навуковец і паэт. БіяграфіяБыў сынам Альбрэхта і Катарыны. Бацька, сын старосты мельніцкі, пераехаў з Падляшша на Жамойць. Мельхіёр Станіслаў атрымаў грунтоўную адукацыю ў Віленскай акадэміі і званне доктара багаслоўя. У 1648 годзе браў удзел у элекцыйным сойме ад Жамойцкага княства[2]. Галасаваў за Яна Казіміра Вазу, абранага каралём. Стаў каралеўскім сакратаром. У 1652—1666 гадах паслядоўна быў лоўчым мельніцкім, старостам гарадзенскім і кашталянам берасцейскім. У 1655 годзе бараніў Берасцейскі замак ад маскоўскіх войскаў пад камандаваннем Урусава і Баратынскага[3]. У часе Шведскага патопу бараніў Берасце да 1657 года, пакуль да горада не прыйшлі аб’яднаныя шведска-сяміградскія Караля Густава і Дзьёрдзя Ракацы. Аблога трывала з 7 да 23 мая. У 1662 годзе прызначаны камісарам па ацэнцы ўрону, выкліканага ваеннымі дзеяннямі ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1666 года ваявода берасцейскі. Забіты ў часе сойміка ваяводства[1]. Творы
Сям’яЖонка — Ганна, дачка Крыштафа Пякарскага. Дзеці:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia