Якуб Шчавінскі (ваявода брэсцка-куяўскі)
Якуб Шчавінскі з Азаркова герба «Праўдзіц» (каля 1577 — 5 лютага 1637) — польскі дзяржаўны дзяч. Староста блонскі і гюбінскі[2], маршалак двара прымаса Лаўрэнція Гембіцкага, падкаморы лэнчыцкі (1610—1612), староста лэнчыцкі (1612—1626), ваявода брэсцка-куяўскі (1620—1637). Маршалак ардынарных сеймаў (1616, 1620)[3]. БіяграфіяСын Шымана з Азаркова Шчавінскага (пам. 1590), кашталяна інаўлодзкага. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі ў 1593 годзе, а таксама за мяжой. Пасол Лэнчыцкага ваяводства на сеймы 1611[4] і 1613[5] гадоў. Маршалак ардынарных сеймаў у 1616, 1620 гадах. Быў электарам караля Уладзіслава IV Вазы ад Брэсцка-Куяўскага ваяводства ў 1632 годзе[6], падпісаў яго pacta conventa[7]. Пахаваны ў капліцы Шчавінскіх у касцёле св. Андрэя Апостала ў Лэнчыцы, дзе ёсць надгробак ваяводы з найвялікшым у Польшчы барочным трунным партрэтам. Беларускія выданні, напрыклад «Асветнікі і мысліцелі Беларусі», адзначаюць красамоўства Шчавінскага і, апроч прамоў на сеймах, прыпісваюць яму аўтарства «Прамовы на пахаванне Андрэя Баболі» (Вільня, 1629)[8]. Гэтыя звесткі перанесены са слоўніка Бракгаўза і Ефрона ў 86 тамах, дзе годам смерці пададзены 1673, магчыма, проста паблытаны парадак лічбаў або складальнікі мелі на ўвазе месіянера Андрэя Баболю (1591—1657), у «Асветніках і мысліцелях Беларусі» пададзены 1671 год. Аднак, аўтарства «Прамовы» належыць Якубу Сабескаму і напісана яна на пахаванне вялікага падкаморага кароннага Андрэя Баболі (1540—1616)[9]. Сям’яЖанаты быў, паводле адных звестак, з Ганнай з Карнкоўскіх, паводле другіх — з Сафіяй з Сакалоўскіх. Магчыма, гэта два шлюбы. Меў сыноў:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia