Ямная культура
Я́мная культура — археалагічная культура бронзавага веку ва Усходняй Еўропе. Ахоплівала значныя тэрыторыі ад Днястра на захадзе да паўднёвага Урала на ўсходзе. Перыяд існавання — каля 3200 — 2300 гг. да н.э. ПаходжаннеПаводле курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас[1], Ямная культура належала непасрэдным продкам індаеўрапейцаў. Дзякуючы асваенню конегадоўлі і выкарыстанню вазоў яны здолелі прасунуцца з тэрыторыі Прычарнамор’я на іншыя землі. Леў Клейн, які сам займаўся раскопкамі помнікаў Ямнай культуры і вылучыў з яе складу заходнюю Нерушайскую культуру, лічыць, што Ямная культура — радзіма ранніх арыяў[2]. Даследаванні палеагенетыкаў 2015 г. паказалі, што заснавальнікамі Ямнай культуры былі выхадцы з трох розных папуляцый[3]. Аснову складалі мясцовыя паляўнічыя і збіральнікі, носьбіты генома, блізкага да сучасных індаеўрапейскіх народаў. 15 — 25 % генома належала насельніцтву, якое мігрыравала з усходняга Закаўказзя. Мяркуецца, што яно заснавала Хвалынскую культуру, продкавую ў адносінах да Ямнай. Меншасць (6 % генома) належала паляўнічым і збіральнікам з Заходняй Еўропы. ПерыядызацыяУ існаванні Ямнай культуры археолагамі вылучаюцца наступныя перыяды[4]:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia