Яна Іванаўна Арабейка
Яна Іванаўна Арабейка (нар. 17 студзеня 2001) — прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў», студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Унучка Івана Арабейкі[1]. Палітычны пераследАрабейка была арыштавана ў інтэрнаце 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)[2][3]. 18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 22 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла Анетэ Відман-Маўц, дэпутатка Бундэстагу[5][6]. Відман-Маўц сказала: «Такія адважныя жанчыны, як Яна Арабейка, выступаюць за лепшую будучыню сваёй краіны. Яе ўзорнае імкненне да свабоды і дэмакратыі заслужыла нашу салідарнасць і глыбокую павагу»[5]. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў , Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека , Харкаўская праваабарончая група , Восток-SOS , арышт Яны Арабейка быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне[7][8]. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Яне Арабейка, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі[9]. Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года і выехала з Беларусі. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia