Задзіночанне беларускіх студэнтаў
Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) — нацыянальны студэнцкі саюз Беларусі, кааліцыя аб’яднанняў актыўных беларускіх студэнтаў. У мінулым беларускае грамадскае аб’яднанне, якое ўзнікла ў канцы 1980-х гадоў у ходзе дзейнасці нефармальных беларускіх студэнцкіх фарміраванняў. З 2001 года пазбаўлена рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Быўшы ад самага заснавання антыбальшавіцкай арганізацыяй, ЗБС працягвае дзейнасць у адстойванні каштоўнасцяў дэмакратыі і акадэмічных свабодаў у Беларусі. У 2021 годзе арганізацыя стала асацыяцыяй, у якую ўвайшлі стачкамы і студэнцкія ініцыятыўныя групы беларускіх ВНУ, якія паўсталі на хвалі пратэстаў 2020 года[2][3][4]. ГісторыяЗаснаваннеУ канцы 1980-х гадоў на хвалі перабудовачных настрояў нефармальныя беларускія студэнцкія фарміраванні БДТУ, БДУ, БДМУ, а таксама Педагагічнага ўніверсітэта вырашылі аб’яднацца супраць ідэялагізацыі адукацыі[5][6]. Створаная арганізацыя называлася «Світанак», якая ў 1990-м годзе атрымала сучасную назву[7]. У 1989 годзе пад эгідай ЗБС выйшаў першы выпуск газеты «Студэнцкая Думка», пасля стаўшая часопісам[8]. Дзейнасць у 1990-яУ 1992 годзе ЗБС былі афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь як «Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне „Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў“». На працягу 1990-х гадоў ЗБС займаліся абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі Беларусі. З 1999 года ЗБС з’яўляецца паўнапраўным сябрам ESU (Еўрапейскі саюз студэнтаў)[9]. Дзейнасць у 2000-яУвесну 2000 года адбыўся шэраг пікетаў супраць абавязковага размеркавання студэнтаў, якія ініцыявалі суполкі ЗБС. У выніку дэпутат Навасяд у 2001 годзе сабраў 35 тысяч подпісаў студэнтаў супраць размеркавання[10]. 16 жніўня 2001 года правялі акцыю «Аранжавы настрой». Каля дваццаці актывістаў былі апранутыя ў аранжавыя майкі і раздавалі апельсіны ды мандарыны[11]. 7 верасня 2001 года прадстаўнікі праваахоўных органаў апісалі перадвыбарчыя матэрыялы і атрыбутыку на штаб-кватэры арганізацыі[12]. У 2001 годзе рашэннем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ЗБС пазбавілі афіцыйнай рэгістрацыі[4]. 15-16 мая 2004 года ЗБС ладзілі канферэнцыю «Правы студэнтаў», на якой прынялі Усеагульную дэкларацыю правоў студэнтаў[13]. Дзейнасць у 2010—2015 гадыПадчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года зладзілі акцыю «Грамадзянін». Мэтай акцыі было жаданне паказаць, хто на самой справе стварае Беларусь — грамадзяне. Галоўныя кірункі дзейнасці кампаніі: інфармаванне грамадзян пра выбары, праца з выбарчымі камісіямі і праца з дзяржаўнымі інстытутамі[14][15]. У 2014 годзе ЗБС ладзіў кінапрагляды ў падземных пераходах, за што 19 верасня было затрымана каля 30 чалавек, а 2 актывіста ЗБС былі арыштаваная на 5 і 6 дзён[16][17]. Сучасная дзейнасцьАдраджэнне ЗБСУ 2016 годзе арганізацыя заявіла аб сваёй перазагрузцы, аб’яднаўшы сілы з актывістамі руху супраць платных пераздач у БДУ, якія праводзілі рэзанансны ў грамадстве марш студэнтаў у снежні 2015 года[18][19]. У 2017 годзе падчас пратэстаў супраць дэкрэта № 3 актывісты ЗБС заснавалі «Студэнцкі Блок» для падтрымкі асноўных патрабаванняў пратэсту, а таксама з патрабаваннямі вызваліць усіх затрыманых студэнтаў, адмяніць абавязковае размеркаванне студэнтаў і спыніць ціск у навучальных установах[20][21]. Падчас пратэстаў было затрымана 4 актывіста ЗБС[22][23]. ![]() У 2018 годзе ЗБС прымала ўдзел у святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, мела сваю пляцоўку каля Вялікага тэатра оперы і балета[24]. Таксама ў гэтым жа годзе актывістамі ЗБС была запушчана студэнцкая зніжкавая картка Unicard, якая з’яўляецца аналагам сусветна вядомай карткі ISIC («International Student Identity Card»)[25]. У 2019 годзе актывісты ЗБС разам з ініцыятывамі «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогерамі аб’ядналіся ў «Моладзевы блок», каб удзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты пры падтрымцы партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», а таксама партыі «Зялёныя»[26][27][28]. Увесну 2020 года ладзілі спачатку акцыю «Ха-ха я тут памру» і заклікалі да студэнцкага страйку, каб прыцягнуць увагу да неэфектыўнай палітыкі беларускіх уладаў у сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 у Беларусі[29][30][31]. За гэта з МДЛУ была адлічана сяброўка Рады ЗБС Лізавета Пракопчык[31][32]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яе адлічэнне палітычна матываваным[33]. Рэктар МДЛУ Наталля Баранава сцвярджае, што адлічэнне не матывавана палітычна[34][35]. Пасля жніўня 2020-гаЗранку 12 лістапада 2020 года ў сямі актывістаў адбыўся ператрус, саміх актывістаў затрымалі і завезлі ў КДБ. Сярод іх сябра Каардынацыйнай Рады, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, студэнткі БДПУ Кася Будзько і Яна Арабейка[36]. Беларускія праваабарончыя арганізацыі асудзілі арышты актывістаў і крымінальныя справы на іх, прызвалі да неадкладнага вызваленя палітвязняў[37]. Актывістам Даніле Лаўрэцкаму і Лізавеце Пракопчык удалося збегчы ад КДБ і ўцячы ва Украіну, нелегальна перасекчы мяжу з Расіяй[38][39]. Пасля арыштаў і пераследу ў Беларусі, шэраг актывістаў ЗБС пасяліліся за мяжой і разам з іншымі студэнцкімі актывістамі працягнулі дзейнасць дыстанцыйна[38][40]. 23 лютага 2021 года ЗБС аб’явіў аб рэарганізацыі ў кааліцыю незалежных студэнцкіх аб’яднанняў 15 універсітэтаў Беларусі[41][42]. Кіраўнічым органам ЗБС стала Нацыянальная Студэнцкая Рада (НСР) — калегіяльна-прадстаўнічы орган, у якім прапарцыйна прадстаўлены ўваходзячыя ў ЗБС студэнцкія аб’яднанні БарДУ, БДАМа, БДАМу, БДМУ, БДПУ, БДТУ, БДУ, БДУІР, БДУКМ, БДУФК, БДЭУ, ВДМУ, ГрДУ, МДЛУ, ПДУ[43]. 28 красавіка да ЗБС таксама далучылася студэнцкае аб’яднанне БрДТУ[44]. 14 мая 2021 года пачаўся судовы працэс над актывістамі ЗБС па «справе студэнцтва 12 лістапада»[45]. Па закліку ЗБС пад будынак суда прыйшло каля 200 чалавек, у тым ліку дыпламаты краін ЕС[46]. У залю пусцілі толькі блізкіх сваякоў, стыхійны збор пад будынкам суда разагнаў АМАП. Затрымалі 14 чалавек[47]. 30 лістапада 2022 года на волю выйшлі практычна ўсе незаконна асуджаныя па «справе студэнтаў». Яны цалкам адбылі пакаранне[48]. У жніўні 2023 г. сацсеткі і лагатып «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў» патрапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[49]. Па рашэнні КДБ ад 21 верасня 2023 года «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў» уключылі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў»[50]. Старшыні Рады ЗБС
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia