Янкі
Янкі́[1] (трансліт.: Janki, руск.: Янки) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета. За 3 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, 197 кіламетраў ад Віцебска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Параф’янава, на аўтадарозе Докшыцы — Бягомль. Гісторыя1615—1921Упершыню згаданы каля 1615 года як маёнтак. У 1640 годзе Юзаф Корсак перадаў Янкі кармелітам босым з Глыбокага. У маёнткавай гаспадарцы быў бровар і вытворчасць попелу—калійна-фосфарнага ўгнаення, праз спаленне драўніны. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, у 1793—1797 гадах у складзе Докшыцкага павета Мінскай губерні. У 1795—1916 гадах вёска ў складзе Докшыцкай парафіі. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў маёнтак канфіскаваны ў кармелітаў (1842), а іх глыбоцкі кляштар закрыты пасля паўстання 1863—1864 гадоў. У 1870 годзе «за заслугі перад дзяржавай расійскай» маёнтак нададзены роду Арскіх. На закінутых могілках захаваўся склеп з пахаваннем Ганны Арскай (руск.: Анна Арская; 1902—1920), разрабаваны ў 1990-я гады. 1921—1939Пасля польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора, вёска ў складзе Польскай Рэспублікі ў Докшыцкай гміне. Вёска належала да рыма-каталіцкага і праваслаўнага прыходаў у Докшыцах. Падпарадкоўвалася Гарадскому суду ў Докшыцах Акруговага суда ў Вільні. Знаходзілася ў зоне абслугоўвання пошты ў Докшыцах[2]. Адзін з апошніх гаспадароў маёнтка Янкі паблізу вёскі — Ян Арскі (польск.: Jan Orski), які ў 1922 годзе спрабаваў пацвердзіць свае правы ў Магістраце Докшыц[3]. Пазней на тэрыторыі маёнтка месцілася Калонія Янкі (польск.: Kol. Janki), у якой станам на 1939 год было 18 гаспадарак, пераважна асаднікаў. Пры калоніі была адзінка Саюза Стральцоў (СГ «Стралец»). Паводле успамінаў, побач маёнтка быў цагляны будынак школы расійскага часу, які выкарыстоўвала мясцовая польская школа. У 1927 годзе ў вёсцы быў гурток БСРГ. 1939—1945Пасля паходу РСЧА ў Заходнія Беларусь і Украіну ў складзе Докшыцкага раёна (з 1940 года). З 12 кастрычніка 1940 года па 29 снежня 1961 года цэнтр Янкоўскага сельсавета[4]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) у складзе Рэйхскамісарыята «Остланд». Падчас адступлення нямецкіх войскаў частка дамоў згарэла. Вызвалены 2 ліпеня 1944 года. Пасля вызвалення частка мужчын была мабілізавана ў Чырвоную армію, значная частка іх загінула ў баях за Кёнігсберг, гэты сюжэт лёг у аснову некаторых апавяданняў Івана Стадольніка. Імёны загінулых зафіксаваны на помніку ў вясковым парку. 1945 — цяперашні часУ 1949 годзе створаны калгас імя Суворава. У 1980-х гадах узведзены новы будынак Янкоўскай базавай школы-сада (на дадзены момант - зачынена), стары знаходзіўся ў фальварку Гарна, каля вёскі Козікі. Прыкладна гэтым жа часам пастаўлены помнік вяскоўцам, палеглым пад Кёнігсбергам у гады Другой сусветнай вайны. У 1980-я гады будаваўся вясковы клуб і будынак сельсавета, булаўніцтва было спынена, а будынкі былі разабраныя ў канцы 2000-х гадоў. Інфраструктура
Насельніцтва
Страчаная спадчына
Галерэя
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia