Януш Алендскі (сын Станіслава)
Януш Алендскі (? — 1580) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», другі сын мельніцкага войскага Станіслава, брат Крыштафа, апекун малых дзяцей апошняга. Пачынальнік кальвінскай галіны роду, якая пражывала ў Вялікім Княстве Літоўскім. Цівун платэльскі ў Жамойцкай зямлі (1540), староста браньскі (1565). Ленны ўладальнік маёнтка Хрустаў з фальваркамі Яманты, Калонна і Лапеніца, дамоў і пляцаў у Ваўкавыску. У 1574 годзе набыў ад князя Шчаснага Яраславіча і Лізаветы з Хадкевічаў Галоўчынскіх маёнтак Мачульна ў Ваўкавыскім павеце. Сям’яЖанаты з Ганнай Рыгораўнай з Трызнаў, пакінуў сыноў Яна (пам. 1614, нашчадкаў не пакінуў) і Крыштафа, а таксама дачку Кацярыну. Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia