Яніна Казіміраўна Глебаўская
Яніна Казіміраўна Глебаўская (24 кастрычніка 1901, Мінск — 16 снежня 1978) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1970)[1]. БіяграфіяСкончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе[1]. Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа[1]. ТворчасцьНароднасць, вострая характарнасць, філіграная вытанчанасць малюнка ролі ўласцівы творчасці Глебаўскай. Стварыла сакавітыя народныя характары ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Даміцэля («Прымакі» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Югася («Навальніца будзе» А. Звонака паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях»), Паўлючыха («Лявоніха» П. Данілава), Сухадол («Сэрца на далоні» па І. Шамякіну), старуха Жыгоцкая («Вайна пад крыламі» па А. Адамовічу)[1]. Сярод іншых роляў: Бярсеньева («Разлом» Б. Лаўранёва), Забеліна («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Шарлота («Жаркае лета ў Бярліне» па Д. К'юзак ), Гурмыжская і Уліта, Феліцата («Лес », «Праўда добра, а шчасце лепей » А. Астроўскага), Малання, Паліна, Васа («Ягор Булычоў і іншыя », «Ворагі », «Васа Жалязнова » М. Горкага), Дульская («Мараль пані Дульскай » Г. Запольскай), Орта («Вей, вецярок!» Я. Райніса)[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia