Габрыеля Запольская
Марыя Габрыеля Стэфанія Корвін-Пятроўская, больш вядомая як Габрыеля Запольская (польск.: Gabriela Zapolska; 30 сакавіка 1857, Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Венгрыя — 21 снежня 1921, Львоў) — польская пісьменніца-натуралістка, драматург, актрыса і аўтар фельетонаў. Напісала 41 п'есу, 23 рамана, 177 апавяданняў, 252 журналісцкіх артыкулаў, адзін сцэнарый да фільму і каля 1 500 лістоў[5]. Запольская здабыла найбольшую папулярнасць сваімі грамадска-сатырычнымі камедыямі. Сярод іх, Маральнасць пані Дульскай (Moralność pani Dulskiej) - трагіфарс пра дробную буржуазію - вызнаецца за найбольш папулярны твор па-за межамі Польшчы і яскравы прыклад ранняй мадэрнісцкай драмы[6]. Яе тэатральныя п'есы перакладаліся на шэраг замежных моў і ставіліся на польскіх і еўрапейскіх тэатральных падмостках. Сама Запольская брала ўдзел у больш за 200 пастаноўках у Варшаве, Кракаве, Познані, Львове, Санкт-Пецярбургу і Парыжы[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia