Ян Ётэйка
Ян Ётэйка (літ.: Jonas Joteika; 1795, Рыконты[1] — ?) — літоўскі гравёр, графік і жывапісец, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Палікарпа Ётэйкі[1]. БіяграфіяУ 1815—1818 гадах вучыўся жывапісу ў Віленскай мастацкай школе пры Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і гравюры ў Джозефа Сандэрса. У 1819—1821 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце ў Антоні Бланка . Некаторы час ён вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у Андрэя Іванова[1]. У 1822—1823 выкладаў малюнак у павятовай школе Укмярге, у 1825—1826 гадах — у Мінску, у 1826—1828 гадах — у Крожах. За жорсткае абыходжанне і перавышэнне паўнамоцтваў быў звольнены[1]. Дата смерці невядомая, апошнія згадкі каля 1840 года[1]. Творчасць![]() Ствараў ілюстрацыі-гравюры для выдання «Dziennik Wileński», эскізы тэатральных дэкарацый. Ствараў копіі чужых палотнаў, пісаў партрэты[1]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia