Японскія астравы
Япо́нскія астравы (яп.: 日本列島, ніпон рэто) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, які складаецца з 6852 астравоў (толькі 430 з іх населена) і займае плошчу 377 944 км². На тэрыторыі Японскіх астравоў месціцца дзяржава Японія. Насельніцтва - 126 351 209 чал. ГеаграфіяЯпонскія астравы ўяўляюць сабою тры буйныя астраўныя дугі, якія працягнуліся ад праліва Лаперуза на поўначы да невялікага архіпелага Сакісіма ў групе Рукю на поўдні. Агульная працягласць - 2896,27 км. Найбольшым па плошчы з'яўляецца востраў Хонсю (Хонда), які займае 227 962,59 км². Іншыя буйныя астравы — Хакайда (83 500 км²), Кюсю (35 640 км²), Сікоку (18 803,68 км²). Японскія астравы пачалі фарміравацца ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт прыкладна 700 - 500 млн. гадоў таму. Працэс фарміравання працягваецца да нашага часу, суправаджаецца сталымі вулканічнымі вывяржэннямі і адкладаннямі асадкавых парод. 75% плошчы астравоў займаюць горы. Самая высокая — вулкан Фудзіяма (3776 м) на востраве Хонсю. На гэтым жа востраве месціцца самая буйная нізіна (17 000 км²). Астравы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне (гл. Сейсмічныя хвалі) Зямлі. Тут часта здараюцца землятрусы. На самым поўдні Японіі існуюць атолы Мінаміторы і Акінаторы каралавага паходжання, аднак іх не заўсёды далучаюць да Японскага архіпелага. Спіс астравоўНіжэй у табліцы пералічаны найбольш важныя астравы і астраўныя групы Японіі:
¹Часам аб'ядноўваюцца ў групу астравоў Нампо НасельніцтваЯпонскі архіпелаг — адно з самых шчыльна населеных месцаў на Зямлі. Паводле ацэнкі 2013 г., на ім жыло 127 253 075 чал. (334,5 чал./км²). Этнічны склад насельніцтва амаль аднародны. 99,4% ад усіх насельнікаў Японіі — гэта карэнныя жыхары, японцы. Карэнным этнасам Хакайда таксама з'яўляюцца айны. На астравах Агасавара жывуць еўрапейска-палінезійскія крэолы. Невялікую частку гарадскога насельніцтва прадстаўляюць выхадцы з іншых краін, пераважна карэйцы. Галерэя
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia