Яраслаў Уладзіміравіч Ракіцкі
Яраслаў Уладзіміравіч Ракіцкі (укр.: Ярослав Володимирович Ракицький; нар. 3 жніўня 1989, Пэршатравэнск, Днепрапятроўская вобласць, Украінская ССР, СССР) — украінскі футбаліст, абаронца данецкага «Шахцёра». Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2009—2018). БіяграфіяМаці працавала школьнай настаўніцай, потым трэнерам па фітнесе. Бацька працуе на шахце ў Першатравенску. Дзед і дзядзька займаліся футболам на аматарскім узроўні. Малодшая сястра Дар’я прафесійна займаецца тэнісам. Яраслаў Ракіцкі аматар творчасці Міхаіла Круга, любімыя песні «Кольшчык» і «Споведзь». За час выступленняў у складзе зборнай Украіны, Ракіцкі ніколі не спяваў гімн Украіны. Адкрыта падтрымліваў «жыхароў Данбаса» і сімпатызаваў кіраўніцтву ДНР.[4][5][6] У сакавіку 2022 года па сямейных абставінах пакінуў санкт-пецярбургскі «Зеніт»[7]. У ліпені 2022 года афіцыйна стаў іграком турэцкага клуба «Адана Дэмірспор»[8], пакінуў клуб па пагадненні бакоў у снежні 2022 года. У студзені 2023 года вярнуўся ў «Шахцёр». Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia