Яўген Алегавіч Канаплянка
Яўген Канаплянка (укр.: Євген Коноплянка; нар. 29 верасня 1989, Кіраваград) — украінскі футбаліст, паўабаронца румынскага клуба ЧФР з Клуж-Напокі і нацыянальнай зборнай Украіны. Кар’ераПачаў прафесійную кар’еру ў «Дняпры», дзе дэбютаваў у 2007 годзе і правёў 211 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах, забіўшы 45 галоў. Дапамог камандзе дайсці да фіналу Лігі Еўропы 2015 года, пасля чаго ў ліпені 2015 года перайшоў у «Севілью». Пасля аднаго сезона ў Іспаніі далучыўся да нямецкага клуба «Шальке 04», спачатку на правах арэнды, пасля на трывалай аснове. У верасні 2019 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з данецкім «Шахцёрам»[2]. У лютым 2022 года перайшоў у польскую «Краковію»[3], гуляў там да канца сезона 2022/23. У ліпені 2023 года папоўніў склад румынскага ЧФР. Тры разы станавіўся футбалістам года Украіны. Дасягненні«Севілья»:
«Шахцёр»:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia