Ярэмічы (археалагічныя помнікі)Ярэмічы — археалагічныя помнікі: стаянкі каменнага і бронзавага вякоў каля вёскі Ярэмічы (Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) Стаянка—1Знаходзіцца за 0,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Грудкі, на дзюне левабярэжжа р. Нёман. Выявіў у 1962 годзе і даследаваў у 1965 годзе М. М. Чарняўскі (ускрыта 18 м2). Памеры 140х80 м; пашкоджана землянымі выпрацоўкамі. Культурны пласт у цэнтры 0,7 м. Знойдзены крамянёвыя трохвугольныя і кароткія тронкавыя наканечнікі стрэл, нажы, скрабкі, разцы і іншае, фрагменты керамікі (з расліннымі дамешкамі і грабеньчата-накольчатым арнаментам; з арганічнымі і мінеральнымі дамешкамі, аздобленыя шнуравым арнаментам і адбіткамі лінейнага штампа). Адносіцца да культуры нёманскай шнуравой керамікі і тшцінецкай культуры. Стаянка—2Знаходзіцца за 0,3 км на поўнач ад вёскі, на дзюне пасярод левабярэжнага поплаву р. Нёман, ва ўрочышчы Быстрыца. Выявіў у 1973 годзе М. М. Чарняўскі. Культурны пласт да 0,5 м. Знойдзены матэрыялы нёманскай неалітычнай культуры. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia