Ясколка палявая
Яско́лка палявая[1][2] (Cerastium arvense) — кветкавая расліна сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), тыпавы від роду Ясколка (Cerastium). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—40 см. Сцябло галінастае ад асновы. Парасткі бясплодныя, распасцёртыя, прыўзнятыя, укараняюцца. Лісце супраціўнае, даўжынёй 1—2 см і шырынёй 1,5—4 мм, простае, суцэльнае, з гладкім краем, апушанае кароткімі валаскамі, сядзячае, у пазухах разам з парасткамі. Кветкі белыя, у паўпарасоніках на верхавінках кветаносных сцяблоў. Пялёсткі кветак у 2 разы даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Марока), заносны від у Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Чылі)[3]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[4]. Расце на лугах, у т.л. горных і тундравых, на ўзлесках і палянах, у прыбярэжных і поймавых хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, пашах, агародах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені[1]. Засмечвае пасевы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia