Ясная Даліна

Ясная Даліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Пасёлак з
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2333
Аўтамабільны код
3
СААТА
3212812056
Ясная Даліна на карце Беларусі ±
Ясная Даліна (Беларусь)
Ясная Даліна
Ясная Даліна (Гомельская вобласць)
Ясная Даліна

Ясная Даліна[1] (руск.: Ясная Долина) — скасаваны[2] пасёлак ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дзям’янкаўскага сельсавета.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (3 сям'і) у 1990 годзе пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 27 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі ГомельУнеча), 55 км ад Гомеля, 1,5 км ад мяжы з Расіяй.

Гідраграфія

На ўсходзе меліярацыйны канал, звязаны з ракой Ачоса (прыток ракі Іпуць).

Транспартная сістэма

Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым па аўтамабільнай дарозе Дзям'янкіДобруш. Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе ў Кругоўскім сельсавеце Добрушскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Світанне» (руск.: «Рассвет»), цэнтр — вёска Кругоўка.

У 2005 годзе пасёлак Ясная Даліна выключаны з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 1990 год — жыхары (3 сям'і) пераселены

Дынаміка

  • 1926 год — 22 двары, 97 жыхароў
  • 1959 год — 112 жыхароў (паводле перапісу)
  • 1990 год — жыхары (3 сям'і) пераселены

Зноскі

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 189).
  2. а б Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 года № 29 "Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов".

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya