Яснотка белая
Яснотка белая, глухая крапіва (Lamium album) — травяністая расліна сямейства ясноткавых. НазваЛісты па форме падобныя з лістамі крапівы, але не жыгучыя (адсюль другая назва). Народныя назвы: шанта, белая крапіва, мядоўнік. Апісанне![]() Шматгадовая расліна з паўзучым доўгім карэнішчам. Сцябло вышынёй 30-70 см, прамастойнае, 4-граннае, простае або галінастае, разам з лісцем укрыта рэдкімі белаватымі валаскамі. Лісце супраціўнае, сэрцападобна-авальнае, завостранае, па краі пілаватае. Кветкі белыя, сядзячыя па 6-12 у пазухах верхняга лісця (ніжняя губа венчыка каля асновы з зеленаватымі крапінкамі). Чашачка трубчаста-званочкападобная, з 5 амаль аднолькавымі зубцамі. Венчык двухгубы. Плод — арэшак. ПашырэннеПашырана ва ўмераным поясе Еўразіі, інтрадукавана ў Паўночнай Амерыцы. Трапляецца ў населеных месцах, на пустэчы, сметніках, у садах, парках. Асаблівасці біялогііРазмнажаецца насеннем, узнаўляецца карэнішчамі. На Беларусі цвіце ў маі-верасні. ВыкарыстаннеЛекавая расліна. Маладое лісце ядомае. У садоўніцтве часам выкарыстоўваецца стракаталістая форма. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia