Ятрышнік шлеманосны
Ятрышнік шлеманосны, Зязюлька[1][2][3] (Orchis militaris) — від архідэй роду Ятрышнік. НазваНазва роду паходзіць ад грэчаскага слова, якое ў перакладзе азначае «ядро», і звязана, відавочна, з формай клубняў расліны. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай мовы азначае«салдат» і дадзена расліне за падабенства кветак з шлемам. Батанічнае апісанне![]() Расліна вышынёй 20-45 см, з яйкападобнымі клубнямі. Сцябло з 3-5 ярка-жоўтымі даўгаватымі лісткамі, размешчанымі ў яго ніжняй частцы, і двума лісткападобнымі похвамі — у сярэдняй. Суквецце шматкветкавае, шчыльнае, цыліндрычнае. Кветкі ружавата-лілова-пурпурныя, духмяныя, складанай будовы: 5 пялёсткападобных лісточкаў калякветніка сыходзяцца верхавінамі, утвараючы шлем, шосты (губа) — 3-раздзельны, звісае ўніз і ў аснаванні мае кароткую шпорку. Плод — каробачка. Насенне дробнае, пілаватае. Цвіце ў красавіку — чэрвені. Кветкі апыляюцца чмялямі. РаспаўсюджаннеСвятлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт і мезатроф[4]. Расце на вільготных лугах, нізінных балотах, у хмызняках, па берагах вадаёмаў, на лясных палянах, узлесках, у горных, лясных і лесастэпавых раёнах і вельмі рэдка ў стэпавых. Ахоўны статусВід занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia