Яфім Ільіч Садоўскі
Яфім Ільіч Садоўскі (4 студзеня 1908, Мінск — 13 верасня 1993) — беларускі пісьменнік, журналіст. Псеўданім Юлин, И.[1] БіяграфіяНарадзіўся 4 студзеня 1908 года ў Мінску[2]. Скончыў у 1927 годзе агульнаадукацыйныя курсы. Працаваў у рэдакцыях газет у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939 года[3]. Памёр 13 верасня 1993 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[3]. ТворчасцьДрукаваўся з 1923 года[2]. Пісаў пераважна на рускай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Паўстанак» (1927, з Р. Ладным), «Каралі» (1991), апавяданняў «Скрыпка і ордэн» (1935), «Я бачу» (1939), «Ясныя далі» (1951), «Жыцці і лёсы» (1962), нарысаў, брашур. Склаў зборнікі «Маякоўскі ў Беларусі» (1957), «Жыццё, аддадзенае барацьбе» (пра В. Харужую, 2-е выд. 1983), «Успаміны пра Змітрака Бядулю» (1988, з К. Цвіркам). Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Наваселле» (1945) і «Па малых рэках» (1947)[2]. Творы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia