Яўген Іванавіч Ташкоў
Яўген Іванавіч Ташкоў (руск.: Евге́ний Ива́нович Ташко́в; 18 снежня 1926, с. Быкава, Сталінградская губерня — 15 лютага 2012, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр; народны артыст РФ (1995), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1971). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Быкава (цяпер Валгаградскай вобласці). Скончыў у 1950 годзе акцёрскі факультэт УДІКа. Зняўся ў некалькіх фільмах, быў асістэнтам рэжысёра ў фільме «Першы эшалон» і другім рэжысёрам у фільме «Аповесць пра першае каханне». Несумнеўным поспехам Ташкова стала камедыя «Прыходзьце заўтра...» (1963 год), якую ён напісаў і паставіў для жонкі Кацярыны Савінавай. Фільм шмат у чым біяграфічны, у ім знайшоў адлюстраванне лёс юнай актрысы, з якой Ташкоў вучыўся на адным курсе. Папулярнасць серыялаў «Ад'ютант яго правасхадзіцельства» і «Маёр Віхра» не саступала «Сямнаццаць імгненняў вясны», які выйшаў пазней. З 1983 па 1992 год - галоўны рэжысёр Маскоўскага дзяржаўнага тэатра-студыі кінаакцёра. У 1993-1995 гадах кіраваў рэжысёрскай майстэрняй на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў. Памёр ад інсульту 15 лютага 2012 года ў Маскве на 86-м годзе жыцця. Адпяванне прайшло ў храме Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы ў Пятроўскім парку. Пахаваны на Траякураўскіх могілках. |
Portal di Ensiklopedia Dunia