Яўген Абрамавіч Бірбраер
Яўге́н Абра́мавіч Бірбра́ер (1912, Гомель — 6 кастрычніка 1943, в. Даматкань, Вэрхнёдніпроўскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір мінамётнай роты 225-га гвардзейскага стралковага палка 78-й гвардзейскай стралковай дывізіі 7-й гвардзейскай арміі Стэпавага фронту, Герой Савецкага Саюза[1], гвардыі старшы лейтэнант. БіяграфіяНарадзіўся ў 1912 годзе ў горадзе Гомель у сям’і рамесніка. Яўрэй. Адукацыя вышэйшая. У 1934 годзе скончыў Ленінградскі інстытут журналістыкі[2]. Член ВКП(б) з 1934 года. У Чырвонай Арміі з 1936 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў[1]. У 1941 годзе зноў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У баях Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года. У жніўні 1942 гады скончыў курсы «Выстрал». У перыяд абароны Сталінграда камандаваў мінамётнай ротай. У пачатку 1943 года прымаў актыўны ўдзел у акружэнні варожых войскаў, дзе было запалонена 330 000 гітлераўцаў. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. У ноч на 25 верасня 1943 г. паспяхова пераадолеў раку Дняпро ў раёне вёскі Даматкань Верхнедняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці[1]. Пры захопе плацдарма на правым беразе Дняпра даручаная гвардыі старшаму лейтэнанту Бірбраеру Я. А. мінамётная рота ўдзельнічала ў адбіцці дванаццаці варожых контратак[1]. Выконваючы задачу па прыкрыцці пераправы, ўтрыманню і пашырэнню плацдарма, Яўген Бірбраер загінуў смерцю храбрых у баі 6 кастрычніка 1943 года[1]. УзнагародыУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшаму лейтэнанту Бірбраеру Яўгену Абрамовічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём. ПамяцьПахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Правабэрэжнэ Вэрхнёдніппроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці, на трасе Днепрапятроўск — Кіеў, паводле іншых дадзеных у вёсцы Барадаіўка Вэрхнёдніпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці[1]. КрыніцыЛітаратура
СпасылкіЯўген Абрамавіч Бірбраер на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia