Яўген Аляксандравіч Бяласін
Яўге́н Аляксандравіч Бяласін (9 чэрвеня 1954, Грынявічы — 10 сакавіка 2022, Брэст[1]) — беларускі германіст, перакладчык, журналіст. БіяграфіяЯўген Аляксандравіч Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Грынявічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975 год). Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1979—2001). Першы выкладчык факультэту замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). У 1990-я — 2000-я гады быў дырэктарам Брэсцкага філіяла Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага Цэнтра. У 2001 годзе атрымаў забарону на прафесію. З гэтага часу — германіст, журналіст, літаратар. Як перакладчык з нямецкай мовы згадваецца ў Беларускай энцыклапедыі. Перакладаў таксама з англійскай, польскай моў і з розных моў на нямецкую. Памёр вечарам 10 сакавіка пасля ўскладненняў, выкліканых каранавірусам. Памёр 10 сакавіка 2022 года ў Брэсце. Пахаваны на Паўночных могілках пад Брэстам[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia