Яўген Васілевіч Мікульчык
Яўген Васілевіч Мікульчык (20 жніўня 1932, Міжрэчча, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 19 кастрычніка 2015, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант. БіяграфіяУ 1952 годзе скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу. У 1954 годзе Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, 1955 годзе курсы перападрыхтоўкі афіцэраў пры Томскім зенітна-артылерыйскім вучылішчы, 1968 годзе Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна, 1972 годзе Вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал». Праходзіў службу ў Прыкарпацкай, Сібірскай, Забайкальскай, Далёкаўсходняй ваенных акругах. Прайшоў усе ступені вайсковай службы: ад камандзіра ўзвода да члена Ваеннага Савета — начальніка палітупраўлення Сібірскай ваеннай акругі. ДзейнасцьБыў старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» і старшынёй Камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1997 года)[1]. УзнагародУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «За службу Радзіме» III ступені, 15 медалямі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia