Яўген Жыхар
Аўген Жыхар, поўнае імя Яўген Іванавіч Жыхар (1925, в. Парыж Дзісенскага павета (цяпер Пастаўскі раён) або в. Навасёлкі (цяпер Мядзельскі раён) Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі — не раней за 11 студзеня 1955) — удзельнік беларускага антысавецкага супраціву. Сябра СБМ, БНП і «Чорнага ката». Камандзір партызанскага атрада на Пастаўшчыне[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 годзе вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. У 1944 годзе ўступіў у таемную Беларускую незалежніцкую партыю, прыняты туды Віктарам Сікорам[2]. Падчас акупацыі Беларусі трапіў у батальён «Дальвіц», прайшоў поўны курс падрыхтоўкі. Пасля расфармавання батальёна пад уласным прозвішчам уступіў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, працаваў настаўнікам у Верацееўскай пачатковай школе Дунілавіцкага раёна. Пасля спробы арышту ў 1946 годзе ўцёк у лес і стварыў партызанскі атрад. Атрад займаўся тэрорам міліцыянераў, камуністаў і партыйных актывістаў. Толькі ў 1948 годзе Жыхар увайшоў у кантакт з арганізацыяй «Чорны кот» Міхала Вітушкі, і атрад стаў баявой адзінкай гэтай арганізацыі. Цягам 1946—1955 гадоў атрад Жыхара здзейсніў 23 тэракты, 42 рабаванні і 9 нападаў на сельсаветы. У 1952 — снежні 1954 гадоў атрад Жыхара быў адзіным падраздзяленнем «Чорнага ката» ў Беларусі. Большасць байцоў загінула ў лістападзе—снежні 1954 года ў баях з войскамі МДБ, рэшткі па загадзе Жыхара сышлі на Захад праз Польшчу. Савецкая дзяржаўная бяспека пільна шукала Яўгена Жыхара. СмерцьПаводле адной з версій, у студзені 1955 года Яўген Жыхар быў акружаны аператыўнай групай МДБ у сялянскай хаце на хутары за 7 км ад Паставаў, адмовіўся здацца і застрэліўся апошнім патронам, куля моцна пашкодзіла твар. Паводле гісторыка Ігара Валахановіча, загадчыка цэнтральнага архіва КДБ Беларусі, Яўген Жыхар загінуў калі аператыўная група ў складзе маёра Блінова, капітана Самалётава, лейтэнанта Ганчарова, асабіста Цішчанкі і старшыні мясцовага калгаса Савацеева заспела ў доме Вайцяховіч у вёсцы Карповічы Дунілавіцкага раёна невядомага мужчыну, які пачаў адстрэльвацца і быў забіты, пры ім знайшлі дакументы на імя Яўгена Іванавіча Жыхара 1925 г.н., ураджэнца вёскі Навасёлкі Мядзельскага раёна. Паводле Івана Адамовіча, жыхара вёскі Дзеркаўшчына, асуджанага 17 мая 1951 года на 6 гадоў за «неданасіцельства» на Жыхара: «Людзі з Дзеркаўшчыны, Ласкаўшчыны, Квачоў, якія пераехалі ў 1950-я ў Польшчу жыць, бачылі там Жыхара і пісалі аб гэтым сюды ў лістах… Не веру, каб дыверсант так лёгка пракалоўся. Вам жа кажуць: Жыхар быў вялікім прахадзімцам, а гібель ніяк не ўкладаецца ў гэты вобраз. Мо спачывае дзесьці на ціхіх могілках Гданьскага Памор’я, куды ўцяклі з савецкага раю, тысячы заходніх беларусаў». СучаснасцьУ сакавіку 2021 года мастак Алесь Пушкін быў затрыманы за партрэт Яўгена Жыхара. Пазней Пушкіна асудзілі па гэтым эпізодзе на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму за «рэабілітацыю нацызму». Мастак памёр 11 ліпеня 2023 года, адбываючы прысуд[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia