Парыж (Беларусь)
Пары́ж — аграгарадок у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, на левым беразе ракі, на поўдзень ад Асінагарадка, за 14 км на ўсход ад Варапаева, за 4 км на поўдзень ад Казлоўшчыны. Парыж уваходзіць у склад Казлоўшчынскага сельсавета. Чыгуначная станцыя Навадруцк. НазваПаводле мясцовага падання, Парыжам вёска стала пасля праезда Напалеона падчас вайны 1812 году, ён быццам убачыўшы паселішча сказаў: «Як у Парыжы». На праўдзе Напалеон не праязджаў праз Парыж[2]. Паводле іншага падання, мясцовы шляхціч даў назву вёсцы з дзівацтва[3]. ГісторыяУпершыню Парыж згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1784 годзе як фальварак ва ўласнасці Тызенгаўза[4]. Была перайменавана на Навадруцк. У 2006 годзе жыхары дамагліся аднаўлення гістарычнай назвы Парыж. ІнфраструктураМузей, базавая школа, пошта, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, філіял банку і 2 крамы. Жаночы клуб «Парыжанка».[5].
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia