Яўген Мацвеевіч Замерфельд
Яўген Мацвеевіч Замерфельд (25 лістапада 1912, в. Жылічы, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 29 красавіка 1980, Барысаў) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяРана застаўся сіратой і вымушаны быў пераехаць да радні пад Барысаў. Скончыў Зембінскую сямігодку (1930) і паступіў у Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Ад 15.7.1933 да 1.7.1934 года настаўнічаў у Нова-Барысаўскай СШ № 10, адначасова загадваў школьным аддзелам рэдакцыі раённай газеты «Большэвік Барысаўшчыны». Актыўна супрацоўнічаў з літаб’яднаннем «Маладняк». У 1934—1939 гадах вучыўся на літаратурна-лінгвістычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1938 годзе быў арыштаваны, правёў некалькі месяцаў у турме. Ад 2.10.1938 да 27.6.1941 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Барысаўскай СШ № 2. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны за станам здароўя не быў мабілізаваны. Заставаўся на акупаванай тэрыторыі, у лютым 1942 года па заданні падполля ўладкаваўся на працу ў Барысаўскі аддзел ЗАГС на пасаду рэгістратара. Пасля вызвалення тэрыторыі савецкімі войскамі, месяц працаваў у Барысаўскай раённай газеце «Большэвіцкая трыбуна». З 15.8.1944 да 1958 года выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Барысаўскім педвучылішчы. З 20.8.1958 года — настаўнік Барысаўскай школы-інтэрната. У 1974 годзе выйшаў на пенсію. Разам з Д. Ф. Капытковым быў заснавальнікам літаратурнага аб’яднання «Бярэзіна» пры барысаўскай газеце «Камуністычная праца» (цяпер «Адзінства»). Памёр 29 красавіка 1980 года ў Барысаве. Пахаваны тамсама[1]. ДзейнасцьДэбютаваў у другу у 1929 годзе, спачатку вершамі ў літаратурным дадатку «Вясна» да газеты «Камуніст», пазней у «Полымі», «Узвышшы», «Беларусі» і інш. Аўтар вершаў, апавяданняў, рэцэнзій і артыкулаў пра творчасць Я. Коласа, А. Куляшова, Я. Маўра, Э. Самуйлёнка. У 1934 г. у альманаху «Ударнікі» былі змешчаны яго вершы. Аўтар метадычных распрацовак і дапаможнікаў для настаўнікаў беларускай літаратуры. У сааўтарстве з В. А. Самцэвічам напісаў «Зборнік тэкстаў для ізлажэнняў: Дапаможнік для настаўнікаў 5-7 класаў сямігадовай і сярэдняй школы» (1948); «Зборнік практыкаванняў па сінтаксісу і пунктуацыі. Для 6-7 класаў сямігадовай і сярэдняй школы» (1950); «Урокі беларускай мовы ў V класе» (1961). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia