Яўген Мікалаевіч Цуркін
Яўген Мікалаевіч Цуркін (нар. 9 снежня 1990, Гомель, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Бронзавый прызёр чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 50 м батэрфляем, рэкардсмен Беларусі на дыстанцыях 100 м в/ст і 50 м батэрфляем. Выступае ў плаванні вольным стылем і батэрфляем. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыях 100 м вольным стылем (34-е месца з 60-ці)[1]. Чэмпіён Еўропы 2014 года на дыстанцыі 50 м батэрфляем[2]. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем і 50 м батэрфляем. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 50 м вольным стылем і на дыстанцыі 100 м батэрфляем[3]. Асабістае жыццёУ жніўні 2017 года ажаніўся з беларускай плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй, 17 верасня 2018 года ў пары нарадзілася дачка Сафія[4]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia