Яўген Сяргеевіч Касцюкевіч
Яўген Касцюкевіч (нар. 19 снежня 1989, Жодзіна) — беларускі футбаліст, брамнік. Клубная кар’ераВыхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за дубль клуба, прыцягваўся таксама да асноўнага складу. У 2008 годзе ездзіў на прагляд у маскоўскі ЦСКА, аднак з-за выяўленых праблем са здароўем быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і неўзабаве завяршыў кар’еру[2]. Застаўся працаваць у Жодзіне[3], пазней стаў таксама гуляць у футбол на аматарскім узроўні. У 2015 годзе стаў працаваць у клубе «Крумкачы» трэнерам брамнікаў і відэааператарам. Пазней з-за некамплекту брамнікаў быў заяўлены за клуб у Першую лігу[4] і неўзабаве стаў асноўным брамнікам клуба, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў другім брамнікам «Крумкачоў» пасля Андрэя Федарэнкі. 7 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гарадзеі» (0:1). Сезон 2017 пачаў у якасці другога брамніка «Крумкачоў» пасля Антона Амельчанкі, але той пазней атрымаў траўму і пакінуў каманду, што дазволіла Касцюкевічу заняць месца ў аснове. 29 ліпеня 2017 года ў матчы з «Віцебскам» (выніковы лік 2:2) адзначыўся голам пасля ўдару ад сваёй штрафной пляцоўкі, пазней у гэтым жа матчы атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з поля. Застаўся ў камандзе ў сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаныя да ўдзелу ў Вышэйшай лізе і заявіліся ў Другую лігу. У чэрвені 2018 года з’ехаў на жыхарства ў Кітай[5], у верасні вярнуўся ў Беларусь[6] і неўзабаве зноў стаў выступаць за «Крумкачы». У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У чэрвені 2019 года пакінуў каманду[8]. Пасля пераехаў у Варшаву[9]. Грамадская дзейнасць18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[10]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia