Яўген Яўгенавіч Казлоў
Яўген Казлоў (нар. 4 лютага 1995, Сергіеў Пасад) — расійскі футбаліст, паўабаронца індыйскага клуба «Махамедан» з Калькуты. Клубная кар’ераВыхаванец ДЮСШ Сергіева Пасада, дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў падольскім «Віцязі» ў ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У другой палове 2013 года выступаў у арэндзе за моладзевую каманду казанскага «Рубіна». У 2014 годзе перайшоў у ніжагародскую «Волгу», у складзе якой 15 мая 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы апошняга тура супраць «Урала» (1:2), адгуляўшы другі тайм. У верасні 2014 года перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт», гуляў за моладзевую каманду і фарм-клуб «Зеніт-2». У ліпені 2015 года на правах арэнды далучыўся да санкт-пецярбургскага «Дынама». У пачатку 2016 года гуляў за фінскі «Лахты» ў неафіцыйным Кубке лігі Фінляндыі, а пазней перайшоў у латвійскі «Спартак» з Юрмалы, з якім двойчы стаў чэмпіёнам краіны. У сезоне 2017 стаў таксама адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Латвіі, быў прызнаны найлепшым паўабаронцам і найлепшым іграком першынства. У студзені 2018 года далучыўся да беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, прыцягваўся да матчаў дубля. З мая па жнівень 2018 года амаль не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У сезоне 2019 гуляў толькі за дубль салігорцаў. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3]. У пачатку 2020 года далучыўся да латвійскага «Вэнтспілса», а ў сакавіку 2021 года перайшоў у казахстанскі «Акжайык». У студзені 2022 года стаў іграком «Кызыл-Жара», пакінуў клуб у студзені 2023 года. У лютым 2023 года папоўніў склад «Атырау». У студзені 2024 года далучыўся да індыйскага «Махамедана». Міжнародная кар’ераУ 2015 годзе выступаў за моладзевую зборную Расіі. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia