Яўстахій Валовіч (1784—1847)

Яўстахій Валовіч
Нараджэнне 24 жніўня 1784(1784-08-24)[1]
Смерць 12 верасня 1847(1847-09-12)[1] (63 гады)
Род Валовічы
Бацька Антоні Валовіч
Маці Тэафілія з Матушэвічаў[d]
Жонка Юлія з Брэзаў[d][1]
Дзеці Ядвіга з Валовічаў[d], Антоні Валовіч[d], Яўстах Валовіч[d] і Вітольд Валовіч[d]
Узнагароды
кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari

Яўстахій Валовіч (24 жніўня 1784 — 12 верасня 1847) — ваенны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя».

Нарадзіўся 24 жніўня 1784 г. Падпалкоўнік швадрона гвардзейскіх уланаў арміі Напалеона Банапарта ў 1812 годзе, палкоўнік уланскага палка Польскіх войскаў у 1831 годзе. Памёр 12 верасня 1847 г.

Верагодна, яго партрэт захоўваецца ў фондах ГДГАМ, памылкова падпісаны як «Партрэт Міхала Валовіча, дэлегата сойма 3 мая 1791 г. у генеральскай форме».

Узнагароды

Кавалер Крыжа «Virtuti Militari».

Сям’я

З 1818 года ў шлюбе з Юліяй Брэза, якая памерла 17 студзеня 1888 г. і была пахавана ў касцёле ў Тэаліне (Сапоцкіне) у крыпце Валовічаў.

Літаратура

  1. а б в Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 133. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya