Антоній Валовіч (1750—1822)
Антоній Валовіч (1750 — 5 лістапада 1822) — дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў 1750 годзе ў сям’я Юзафа Валовіча і Магдалены з Міхневічаў. У 1763 годзе як гарадзенскі гродскі суддзіч запісаўся у кнігу Брацтва Св. Міхала Анёла Ахоўніка пры езуіцкім касцёле ў Горадні: «Antoni Wolowicz Sędzic Grodzki Grodzienski». Каралеўскі шамбялян у 1778—1780 гадах, у 1778—1779 i 1785—1786 гадах дэпутат i суддзя Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Гарадзенскага павета, войскі гарадзенскі ў 1784—1786 гадах, харужы надворны літоўскі ў 1786—1794 гадах, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1792 годзе, кашталян мерацкі ў 1794 годзе, атрымаў графскі тытул у Прусіі i змены у герб (дыплом ад 5 чэрвеня 1798 года). У 1796 годзе ў Гарадзенскім павеце валодаў фальваркамі: Баршчова (на дажывотным праве), Ялавец (дзедзічны), Каўбасіна (набыты паезуіцкі), Мінкавічы (на дажывотным праве), а таксама дзедзічнымі вёскамі Этра, Максімцы, Ратніца, Уцехі, Віцюны i Жагелі. Сенатар і кашталян Царства Польскага у 1818 годзе. Памёр 5 лістапада 1822 года. Сям’яЖонкі 1. Тэафіля Мікаш. У першым шлюбе з Марцінам Матушэвічам, кашталянам берасцейскім, які памёр у 1773 г. 2. Юзафата Пясецкая, кашталяновая Царства Польскага х 1 voto N Дашкевіч. Уладальніца Доргуня ў Гарадзенскім павеце у 1825 годзе. Меў сыноў Яўхіма Юзафа (1783—1842) і Яўстахія (1784—1847). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia