Яўстах Бенедыкт Козел-Паклеўскі
Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі (польск.: Eustachy Benedykt Koziełł-Poklewski; нар. 20 верасня 1842, Княгінін Вілейскага павета[1] — ?) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, фатограф. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Бацька Каэтан быў суддзём, дзед Юзаф-Каласанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх герба «Ястрабец». Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі нарадзіўся 20 верасня 1842 года ў двары Княгінін, быў ахрышчаны 27 верасня 1842 г. у касцёле Святога Апостала Андрэя ў Крывічах[1]. У 1854—1859 гг. Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі навучаўся ў Мінскай гімназіі, пасля чаго працягнуў навучанне ў Горыгорацкім земляробчым інстытуце, дзе ў 1863 г. разам з іншымі студэнтамі далучыўся да атраду Людвіка Звяждоўскага[1]. 6 мая 1863 г. удзельнічаў у захопе горада Горкі[2]. 6 мая 1863 аддзел Звяждоўскага ўступіў у бой з расійскімі войскамі і пацярпеў паражэнне, пасля чаго ён распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі быў арыштаваны, у выніку чаго быў абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні і атрымаў 12 гадоў катаргі з канфіскацыяй маёмасці[2]. Вясной 1864 г. падчас перасылкі ў Маскве здолеў уцячы разам з Каралем Маліцкім[1]. Эміграваў да Францыі, дзе займаўся фатаграфіяй, меў сваю студыю фатаграфіі на Елісейскійскіх палях. У 1864—1869 гг. навучаўся ў Вышэйшай гандлёвай школе ў Парыжы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia