(Не)расстраляныя![]() (Не)расстраляныя — праект партала Тузін Гітоў, прысвечаны памяці рэпрэсаваных у 1930-х беларускіх творцаў[1]. Падрыхтавана кніжнае выданне з музычным дадаткам, праведзены лекцыі з выступамі музыкаў у Мінску і прэзентацыі ў рэгіёнах. Праект пакліканы вярнуць імёны і творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры ў сучасны дыскурс. Падрыхтаванае да друку ўнікальнае выданне ўвабрала 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў ды каля сотні архіўных фотаздымкаў, частка з якіх апублікаваная ўпершыню. Таксама да кнігі далучаны музычны CD-дадатак з песнямі на словы герояў праекту. Аб’ём кнігі — больш за 300 старонак. Аздабленнем выдання займалася дызайнерка Наста Шастак. Над выданнем працавалі знаныя даследчыкі літаратуры і культуры, якія ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі падрыхтавалі і прачыталі адкрытыя лекцыі пра герояў гэтага праекту. 12 лекцыяў прайшлі ў 2017 годзе ў кнігарні «Логвінаў». Увосень 2018 году ў межах праекту ў кнігарні «Логвінаў» адбыліся 6 новых лекцыяў. Прэзентацыі праекту з адкрытымі лекцыямі запланаваныя ва ўсіх абласных гарадах.
Пры паспяховай рэалізацыі задумы з кніжным выданнем у межах праекту «(Не)расстраляныя» аўтары плануюць зрабіць тэатральную пастаноўку паводле аднаго з твораў беларускай літаратуры 1930-х[2][3][4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia