1-я Смаленская партызанская брыгада
1-я Смаленская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1942 года ў Смаленскай вобласці. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Духаўшчынскага і Руднянскага раёнаў Смаленскай вобласці, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага, Лепельскага, Халопеніцкага і Крупскага раёнаў БССР. 26 чэрвеня брыгада (390 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладБрыгада была створана ў Смаленскай воласці пад назвай 1-ы батальён. У маі 1942 года батальён быў перайменаваны ў 1-ю партызанскую брыгаду. У чэрвені частка атрадаў была вылучана для арганізацыі 3-й партызанскай брыгады. У кастрычніку — лістападзе 1942 у час карнай нямецкай экспедыцыі частка атрадаў брыгады была рассеяна, астатнія ў канцы лістапада выйшлі ў савецкі тыл, дзе брыгада была створана нанава. У лютым 1943 года брыгада (134 партызаны) прыбыла ў нямецкі тыл, са жніўня таго ж года дзейнічала на тэрыторыі Віцебскай вобласці, падначальвалася БШПР. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
КамандаваннеКамандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Смаленск — Віцебск, Віцебск — Орша, Смаленск — Орша і на шашэйных дарогах. У жніўні — лістападзе 1942 года вялі баі з карнікамі ў Духаўшчынскім раёне, нападалі на гарнізоны ў вёсцы Карабанава і пасёлку Галынкі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці (люты 1943), у вёсцы Вадапоева Бешанковіцкага (кастрычнік 1943), Старая Пярэсіка (лістапад 1943) і Чараёўка (сакавік 1944) Халопеніцкага, Забор’е Лепельскага (люты 1944) раёнаў. У красавіку — чэрвені 1944 года вялі баі супраць карнікаў у раёне шашы Лепель — Барысаў. У час наступлення Чырвонай Арміі аднавілі 6 мастоў на дарозе Лукомль — Вялікія Хальнявічы. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia