1-я армія (Францыя)
1-я а́рмія Фра́нцыі (фр.: 1re Armée) — вайсковае аб’яднанне арміі Францыі. Створана ў жніўні 1914 года. Прымала актыўны ўдзел у Першай і Другой сусветных войнах. ГісторыяПершая сусветная вайна1-я французская армія была сфарміравана 2 жніўня 1914 года ў адпаведнасці з французскім планам вайны XVII пад камандаваннем генерала А. Дзюбаі. У яе склад уваходзілі 7-ы, 8-ы, 13-ы, 14-ы і 21-ы армейскія карпусы, а таксама дзве дывізіі конніцы і рэзервовая пяхотная дывізія. Штаб-кватэра арміі размяшчалася ў горадзе Эпіналь, яе часці займалі абарончыя рубяжы ад Бельфора да Мірэкур-Люневіль. У жніўні 1914 года 1-я армія, разам з 2-й арміяй прыняла ўдзел ва ўварванні ў Латарынгіі, і наступала на добра абаронены нямецкі абаронны комплекс у Сарбуры. Камандуючы нямецкай 6-й арміяй Рупрэхт Баварскі са сваімі войскамі супрацьстаяў спробам французаў захапіць Эльзас і Латарынгію, і аказваў упартае супраціўленне прасоўванню французскай арміі. Не маючы перавагі ў сілах, ён спрытным манеўрам зымітаваў адступленне, а затым раптам контратакаваў праціўніка. 20 жніўня 6-я армія перайшла ў наступ на шырокім фронце, прымусіўшы французскія войскі адступіць назад. У далейшым армія прымала актыўны ўдзел у мностве бітваў на Заходнім фронце, змагалася на Соме, у Пашэндэйле, пры Ам’ене. Пасля заканчэння вайны была расфармаваная. Другая сусветная вайна2 верасня 1939 года армія была зноў актывіраваная пад камандаваннем генерала Ж. Бланшара. З мая 1940 года прымала актыўны ўдзел у бітве за Францыю. З пачаткам ўварвання германскага Вермахта, яе войскі разам з іншымі фарміраваннямі саюзнікаў адправіліся на поўнач да Бельгіі і Нідэрландаў. У выніку рызыкоўнага, але адважнага манеўру па задуме аперацыі генерала Э. фон Манштэйна, саюзныя войскі трапілі ў пастку на захадзе Бельгіі і ўзбярэжжы Францыі. Катастрофа англа-французскіх войскаў скончылася эвакуацыяй з Дзюнкерка. 1-я армія змагалася пад Лілем, дзе ў рэшце рэшт была разгромлена немцамі, спрабуючы выйграць час для выратавання максімальнай колькасці войскаў з плацдарма. Сваёй мужнасцю французы супрацьстаялі ударнай групоўцы з 4-й, 5-й, 7-й танкавых дывізій Вермахта. Войскам генерала Бланшара ўдалося нават захапіць у палон камандзіра 253-й пяхотнай дывізіі генерал-маёра Ф. Кюнэ. Па падліках гісторыкаў трохдзённая бітва за плацдарм цаной разгрому 1-й арміі дапамагла брытанцам і французам выратаваць па меншай меры 100 000 салдат з Дзюнкерка. Фармальна 1-я армія спыніла існаванне, капітуліруючы 29 мая 1940 года, толькі невялікая частка яе байцоў ўратавалася на караблях ў Брытанію. Трэці раз 1-я французская армія сфарміравана летам 1944 года, як армія, «B», пад камандаваннем генерала Жана дэ Тасіньі ў перыяд падрыхтоўкі да высадцы марскога дэсанту на паўднёвае ўзбярэжжа Францыі. З 25 верасня 1944 года ёй прысвоена найменне «1-я». Аб’яднанне французскіх войскаў удзельнічала ў вызваленні Марсэля, Тулона, Ліёна, а пасля ўвайшло ў склад 6-й групы армій ЗША, таксама вядомай як «Паўднёвая група войскаў саюзнікаў», і білася ва ўсходняй частцы Францыі, вызваляючы землі паблізу Швейцарыі, Вагезы. У яе склад уваходзілі I-ы і II-і карпусы. У баях пад Бюрно-ле-Ба французская армія знішчыла нямецкі 4-ы авіяпалявы корпус Люфтвафэ. У студзені 1945 года армія прымала ўдзел у аперацыі «Нордвінд», супрацьстаяла апошняй спробе наступаць нямецкім войскам на Заходнім фронце. У лютым 1-я армія ва ўзаемадзеянні з 21-м армейскім корпусам ЗША вяла баі супраць нямецкай групоўкі, якое трапіла ў кацёл каля Кальмара. Пазней яе войскі прарвалі лінію Зігфрыда каля Латэрбура і працягнулі наступ, прасоўваючыся на тэрыторыю Германскага рэйха. Каля горада Шпаер французскія войскі фарсіравалі Рэйн і авалодалі Карлсруэ і Штутгартам. У баях у нямецкім Шварцвальдзе французская армія разграміла нямецкі 18-ы корпус СС. Апошнія баі аб’яднанне вяло ў паўднёвай Германіі, знішчаючы рэшткі варожых войскаў. КамандаваннеКамандуючыя
СпасылкаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia