Шварцвальд
Шварцвальд (ням.: Schwarzwald — «чорны лес») — горны масіў у зямлі Бадэн-Вюртэмберг на паўднёвым захадзе Германіі. ГеаграфіяРаспасціраецца з поўначы на поўдзень уздоўж Рэйна. Даўжыня каля 160 км, шырыня 35-60 км. Вышыня да 1493 м (г. Фельдберг). Складзены пераважна з гнейсаў, гранітаў і пясчанікаў. Вяршыні пакатыя, схілы абрываюцца да Верхнярэйнскай нізіны. Шыракалістыя і хвойныя лясы, лугі. Шмат маляўнічых горных азёр. Радовішчы руд урану. Каля падножжаў часта сустракаюцца мінеральныя крыніцы, што абумовіла наяўнасць курортаў, такіх як Бадэн-Бадэн або Бадэнвейлер. Ля Шварцвальда бярэ выток другая па велічыні рака Еўропы — Дунай. Рэзерваты — Фельдберг, Шліфкопф і інш. ГісторыяРымляне, якія валодалі гэтай мясцовасцю да IV стагоддзя н.э., называлі Шварцвальд Marciana Silva, што азначала «памежны лес». Мяжа тут праходзіла паміж рымлянамі і германскім племем маркаманаў. Пазней Шварцвальд заваявалі свевы, продкі сучасных швабаў і алеманаў. Археалагічныя раскопкі сведчаць аб тым, што ў паўднёвым Шварцвальдзе з часоў рымлян да позняга Сярэднявечча вялася інтэнсіўная здабыча срэбра і свінца. Пасля эпідэміі чумы у 1516 годзе і сялянскіх паўстанняў у 1525 годзе Шварцвальд значна спусцеў. Новы ўздым пачаўся ў XVII стагоддзі, калі аднавіліся промыслы і ўзрасло насельніцтва. КультураДля жыхароў Шварцвальда характэрныя самабытныя традыцыйныя ўборы, асаблівая мясцовая архітэктура і кухня. Шварцвальдскі рэгіён вядомы вытворчасцю гадзіннікаў, перш за ўсё насценных. Шварцвальд таксама лічыцца радзімай знакамітага вішнёвага торта са ўзбітымі вяршкамі — шварцвальдскага вішнёвага торта і папулярнай у Еўропе шварцвальдскай вяндліны. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia