100-я Глуская партызанская брыгада
100-я Глуская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная 6 верасня 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Глускага і Акцябрскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (512 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. ГісторыяБаявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгуначным участку Калінкавічы — Лунінец і на шашэйных дарогах. Правялі больш за 140 адкрытых і засадных баёў, у выніку разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Бярозаўка, Касарычы, Катка Глускага, Альбінск, Ламавічы Акцябрскага раёнаў. 8 верасня 1943 года на чыгуначным участку Калінкавічы — Пціч падарвалі каля 700 рэек. Атрад імя Будзённага за час дзейнасці падарваў 16 эшалонаў, 38 аўтамашын, 2 цягачы, 2 бронетранспарцёры, знішчыў 18 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У красавіку 1944 года брыгаду блакіравалі карнікі. У выніку 14-дзённых баёў партызаны прарвалі блакаду. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісары
Начальнік штаба
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia