Іван Міхайлавіч Кулікоўскі

Іван Міхайлавіч Кулікоўскі
Дата нараджэння 21 жніўня 1902
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Званне Старшы батальённы камісар[1] і маёр[2]
Камандаваў
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Іван Міхайлавіч Кулікоўскі (21 жніўня 1902, вёска Плошчава, Смаленскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.

Біяграфія

З 1924 года знаходзіўся на службе ў Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1927 года. Удзельнік Польскага паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе, Савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. З чэрвеня 1941 года на фронце. У партызанах з ліпеня 1942 года: камандзір атрада, у студзені — лютым 1943 года камандаваў 99-й партызанскай брыгадай імя Дз. Ц. Гуцяева, у сакавіку — ліпені 1943 — 210-й Капаткевіцкай партызанскай брыгадай, у верасні 1943 — чэрвені 1944 гадоў — 100-й Глускай партызанскай брыгадай, адначасова член Глускага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944—1966 гадах на савецкай і гаспадарчай рабоце.

Літаратура

  1. Память народа — 2015.
  2. https://pamyat-naroda.ru/heroes/kld-card_uchet_officer5433271/
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya