11-я армія (РСЧА)
![]() ![]() ![]() 11-я армія (11 А) — аператыўнае аб’яднанне Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) падчас Грамадзянскай вайны на прасторах паўшай Расійскай імперыі. Першае фарміраваннеРэвалюцыйнага ваеннага савета (РВС) Паўднёвага фронту ад 3 кастрычніка 1918 гады, 13 лютага 1919 гады расфармаваная. : створана загадамДругое фарміраванне : створана як 11-я асобная армія загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета Рэспублікі (РВСР) ад 13 сакавіка 1919 года, з 23 траўня 1919-га знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні Паўднёвага фронту, расфарміравана 12 чэрвеня таго ж года.Трэцяе фарміраваннеУсходняга фронту ад 14 жніўня 1919 года ў складзе Туркестанскага фронту, з 14 кастрычніка ў складзе — Паўднёва-Усходняга фронту, з 16 студзеня 1920 года — Каўказскага фронту. 29 траўня 1921 года перафарміравана ў Асобную Каўказскую армію[1][2]. : створана загадам РВСПершае фарміраваннеАдзінаццатая армія створана загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета (РВС) Паўднёвага фронту ад 3 кастрычніка 1918 года на падставе дырэктывы Рэвалюцыйнага ваеннага савета Рэспублікі (РВСР) ад 11 верасня 1918 года з усіх злучэнняў, часцей, атрадаў Чырвонай арміі Паўночнага Каўказа. Знаходзілася ў складзе Паўднёвага фронту, з 2 лістапада — Каспійска-Каўказскага аддзела Паўднёвага фронту, з 8 снежня — Каспійска-Каўказскага фронту (да 13 лютага 1919)[1][2]. СкладУ кастрычніку–лістападзе 1918 у 11-ю армію ўваходзілі Таманская армія, некалькі пяхотных і кавалерыйскіх дывізій і брыгад, а таксама значная колькасць асобных палкоў, батальёнаў, дружын, рот і сотняў, аб’яднаных у калоны і баявыя ўчасткі. 20 лістапада 1918 года большая частка войск была зведзена ў 4 пяхотныя і 1 кавалерыйскі карпусы (па 2 дывізіі ў кожным), аднак у арміі заставаліся таксама асобныя калоны і баявыя ўчасткі. Так як гэтая арганізацыя не адпавядала прынятай у Чырвонай арміі, у снежні 1918 — студзені 1919 года была праведзена рэарганізацыя, па якой усе войскі 11-й арміі былі зведзены ў 4 стралковыя дывізіі (1-я, 2-я, 3-я Таманская, 4-я) і 2 кавалерыйскія дывізіі (1-я Стаўрапольская і 2-я). Баявыя дзеянніАдсутнасць дакладнай арганізацыі, моцныя перажыткі партызаншчыны, недахоп узбраення і боепрыпасаў значна зніжалі баяздольнасць 11-й арміі. Прызначаны яе камандуючым І. Л. Сарокін уступіў у канфлікт з РВС Паўночнага Каўказа, у кастрычніку абвясціў групу кіраўнікоў ЦВК Паўночна-Каўказскай савецкай рэспублікі вінаватымі ў здрадзе. У сваю чаргу, Сарокін быў аб’яўлены па-за законам, арыштаваны і расстраляны[3]. 11-я армія вяла баявыя дзеянні супраць белай Добраахвотніцкай арміі, забяспечваючы левае крыло 10-й арміі, якая абараняла Царыцын (сучасны Валгаград). У кастрычніку 1918 года войскі ўдзельнічалі ў баях за Стаўрапаль і Армавір, аднак у лістападзе былі вымушаны пакінуць Стаўрапаль і Нявіннамыск. Адначасова часці арміі займаліся падаўленнем Церскага паўстання, занялі Маздок і абложылі Уладзікаўказ, Грозны і Кізляр[1][4]. У канцы снежня 1918-га армія пачала наступ у кірунках Екацярынадар (сучасны Краснадар) — Наварасійск і Ціхарэцкая — Растоў-на-Доне, але ў пачатку студзеня 1919 года праціўнік чырвоных нанёс моцны контрудар і разрэзаў армію на 2 часткі, якія пачалі адыходзіць у напрамку Святы Крыж (сучасны Будзёнаўск) — Эліста і Грозны — Кізляр. Войскі панеслі значныя страты ў баях, а таксама ад эпідэміі сыпнога тыфа, моцна скараціўшыся ў колькасці, адыходзілі праз Кізляр да Астрахані, а часткай сіл — за раку Маныч да 10-й арміі. 13 лютага 1919 года 11-я армія была расфарміравана[1][4]. Камандны складКамандуючыя[1]:
Члены РВР[1]:
Начальнікі штаба:[1]
Другое фарміраваннеБыла створана як 11-я асобная армія загадам РВСР ад 13 сакавіка 1919 года з войск Каспійска-Каўказскага фронту з непасрэдным падпарадкаваннем галоўнакамандуючаму, з 23 траўня знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні Паўднёваму фронту. Пастановай РВСР ад 4 чэрвеня 1919 года расфарміравана 12 чэрвеня, а яе войскі былі перададзены ў склад 10-й арміі[1][2]. СкладУ склад 11-й арміі ўваходзілі[1]:
Баявыя дзеянніВойскі 11-й арміі размяшчаліся ў раёне Астрахані і ўздоўж узбярэжжа Каспійскага мора, з’яўляючыся сувязным звяном паміж Усходнім і Паўднёвым франтамі. Вялі баявыя дзеянні супраць Узброеных сіл Поўдня Расіі (УСПР). Не змаглі выканаць пастаўленую задачу па захопу ўсходняй часткі Паўночнага Каўказа і Дагестана ў сувязі з малалікасцю войск (на красавік — 12,3 тыс. чалавек і 59 гармат) і перадачай часткі сіл суседнім франтам. Астрахана-Каспійская ваенная флатылія падтрымлівала войскі арміі ў абароне дэльты Волгі ў раёне Астрахані, дзейнічала супраць белагвардзейскай і англійскай флатылій на Каспіі[1][2]. Камандны складКамандуючыя[1]:
Члены РВР:
Начальнікі штаба[1]:
Трэцяе фарміраваннеБыла створана загадам РВС Усходняга фронту РСЧА ад 14 жніўня 1919 года з войск Астраханскай групы ў складзе Туркестанскага фронту. Знаходзілася ў складзе Туркестанскага фронту, з 14 кастрычніка 1919 — Паўднёва-Усходняга фронту, з 16 студзеня 1920 — Каўказскага фронту. 29 траўня 1921 была перафарміравана ў Асобную Каўказскую армію[1][2]. СкладУ 11-ю армію ўваходзілі[1]:
Баявыя дзеянні![]() ![]() ![]() У жніўні–снежні 1919 года 11-я армія ўтрымлівала Астрахань, вяла баі адначасова на некалькіх напрамках. Баі супраць дзянікінскіх войск вяліся ў наваколлях Астрахані (верасень–кастрычнік), пад Царыцыным (лістапад–снежань), армія садзейнічала наступленню войск Паўднёва-Усходняга фронту. Баі супраць астрахана-ўральскіх белых казакоў вяліся на джамбайска-гур’еўскім напрамку, ва ўзаемадзеянні з 1-й і 4-й арміямі. Войскі 11-й арміі паспяхова выканалі пастаўленыя задачы і разграмілі свайго суперніка на ўсіх напрамках[1][2]. У студзені–сакавіку 1920 года войскі арміі ўдзельнічалі ў Паўночна-Каўказскай аперацыі і занялі раён Стаўрапаля, цэнтральную і ўсходнюю часткі Паўночнага Каўказа. У красавіку 1920 года армія ўварвалася і акупіравала Баку, у выніку чаго на месцы Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі была ўстаноўлена бальшавіцкая ўлада. У ліпені 1920 — траўні 1921 года войскі 11-й арміі садзейнічалі ва ўстанаўленні бальшавіцкай улады на Паўднёвым Каўказе, удзельнічалі ў захопе Тыфліса і Батумі, а таксама Ерэвана, актыўна дапамагалі турэцкай кемалісцкай арміі ў Зангезуры і Нахічэване супраць войск Рэспублікі Арменіі[1][2]. Саўдзельнічалі ў падаўленні буйнога антысавецкага паўстання ў Дагестане. Камандны складКамандуючыя[1]:
Члены РВС[1]
Начальники штаба:[1]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia