12-ы партызанскі атрад

12-ы партызанскі атрад
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
 РСФСР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Асобае партызанскае злучэнне «Трынаццаць»
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 265 партызан (30.06.1944)
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • І. А. Макарэнка;
  • М. В. Зайцаў;
  • Я. Л. Дулькін

12-ы партызанскі атрадсавецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смаленскай і Магілёўскай абласцей.

Камандаванне

Камандзіры

  • І. А. Макарэнка;
  • М. В. Зайцаў;
  • Я. Л. Дулькін.

Камісары

  • А. І. Палякоў;
  • В. М. Герасімаў;
  • І. Я. Абаротаў.

Начальнікі штаба

  • Гулідаў;
  • В. С. Пуставойт.

Гісторыя

Створаны ў чэрвені 1943 года ў партызанскім палку «Трынаццаць», з верасня таго ж года 6-ы батальён палка. З 1 чэрвеня 1944 года 12-ы атрад партызанскага злучэння «Трынаццаць».

Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях праціўніка, 20 чэрвеня 1944 года ўдзельнічалі ў разбурэнні чыгуначнага палатна на ўсход ад чыгуначнай станцыі Крупкі. 30 чэрвеня 1944 года атрад (265 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

  • 12-ы партызанскі атрад // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 457. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya