13-я Касцюковіцкая партызанская брыгада
13-я Касцюковіцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў маі 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Касцюковіцкага, Клімавіцкага і Прапойскага раёнаў. 29 верасня 1943 года брыгада (1080 партызан, 3 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладБрыгада была створана на базе 719-га, 46-га, 718-га атрадаў (са жніўня 1943 года сталі адпаведна 1-ым, 2-ім і 3-ім батальёнамі). КамандаваннеКамандзір
Камісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны 20 красавіка — 31 мая 1943 года зрабілі рэйд з Клічаўскага раёна ў Клімавіцкі, фарсіравалі рэкі Друць, Дняпро, Проня, Сож, з боем перайшлі чыгунку Быхаў — Рагачоў. У чэрвені — верасні 1943 года вялі баі з нямецкай арміяй, абараняючы раён дыслакацыі, праводзілі аперацыі на чыгунцы Клімавічы — Касцюковічы і прылеглых грунтовых дарогах. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia