15-ы партызанскі полк
15-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў жніўні 1943 года на базе 15-га атрада. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Прапойскага, Быхаўскага, Чавускага, Кармянскага, Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў. У кастрычніку 1943 года ў час прарыву блакады полк пацярпеў вялікія страты, выйшаў асобнымі групамі ў Клічаўскі раён, дзе быў перафарміраваны і папоўнены партызанамі 208-га і 425-га палкоў. 28 чэрвеня 1944 года полк (311 чалавек, 2 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. КамандаваннеКамандзір
КамісарНачальнікі штаба
ГісторыяПартызаны наносілі ўдары па камунікацыях у тыле 4-й і 9-й нямецкіх армій. У жніўні 1943 года падарвалі 8 эшалонаў, 46 аўтамашын. Летам 1943 года ў раёне чыгуначнай станцыі Верамейкі перабілі больш за 920 рэек, у чэрвені 1944 года каля станцыі Латва — больш за 170 рэек. У кастрычніку 1943 года вялі абарончыя баі ў Прапойскім і Быхаўскім раёнах. У складзе Клічаўскай ВАГ удзельнічалі ў разгроме апорнага пункта ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia