19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава
19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. 7—10 ліпеня 1944 года брыгада (538 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. ДзейнасцьУ красавіку — чэрвені 1944 года партызаны зрабілі больш за 30 дыверсій на чыгуначных участках Баранавічы — Лунінец, Баранавічы — Быцень і на шашэйных дарогах, падарвалі 14 эшалонаў, 36 аўтамашын, разбурылі тры масты, знішчылі дзясяткі кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку чыгункі Брэст — Баранавічы паміж станцыямі Лясная і Гінцавічы падарвалі больш за 460 рэек. Правялі трынаццаць баёў, у тым ліку каля вёскі Залужжа (11 красавіка 1944 года), разам з брыгадай імя В. С. Грызадубавай каля вёскі Мінічы (4 ліпеня 1944 года) за мост цераз раку Шчара. Склад
КамандаваннеКамандзіры
КамісарНачальнікі штаба
ПамяцьУ вёсцы Свяціца Ляхавіцкага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла (1975 год). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia