Гінцавічы
Гі́нцавічы[1] (трансліт.: Hincavičy, руск.: Гинцевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. НазваЗасведчаны варыянт назвы таксама "Гінцэ́вічы". Аснова Gint- вядомая ў літоўскай антрапаніміі, як сярод аднаасноўных імёнаў (Gintutis, Gintenis), так і сярод імёнаў двухасноўных (Gintvilas, Vaišgintas)[2]. З гэтай асновай двухасноўнае імя Vašgintas, ад якога тапонім Важгінты недалёка ад Гінцавічаў. Таго ж паходжання назва Гінтаўшчына. ГісторыяУ 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia