200-ы партызанскі атрад

200-ы партызанскі атрад
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 99 партызан (12.07.1944)
Дыслакацыя Целяханскі, Ганцавіцкі, Лунінецкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. П. Дрожнікаў

200-ы партызанскі атрадсавецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Целяханскага, Ганцавіцкага, Лунінецкага раёнаў.

Камандаванне

Камандзір

  • В. П. Дрожнікаў

Камісар

Начальнік штаба

  • М. В. Белакураў

Гісторыя

Атрады быў створаны ў снежні 1943 года. У снежні 1943 — красавіку 1944 гадоў партызаны зрабілі 600-кіламетровы рэйд у Целяханскі раёнРазам з 208-м партызанскім палком выбілі праціўніка з вёскі Краі, разграмілі апорны пункт у вёсцы Новы Двор і захапілі 9 кулямётаў, 50 000 патронаў, удзельнічалі ў абароне партызанскай зоны ў раёне Дняпроўска-Бугскага канала. У чэрвені 1944 года атрад быў аператыўна падпарадкаваны 208-му партызанскаму палку. 12 ліпеня 1944 года атрад (99 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

  • 200-ы партызанскі атрад // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 460. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya