2000-я

2000-я гады — дзесяцігоддзе, якое ахоплівае гады з 2000 па 2009.

Двухтысячныя адзначыліся значным эканамічным пад'ём у краінах Азіі, асабліва ў Кітаі і Індыі. Эканамічны рост суправаджаўся ростам цэнаў на нафту, якія дасягнулі свайго гістарычнага максімуму ў ліпені 2008 года. У ЗША пачаўся крызіс, звязаны з лавінападобным ростам невяртання крэдытаў, што справакавала глабальную рэцэсію ў 2008 годзе.

У 2001 годзе створана Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва. Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года.

Адбывалася шырокае ўкараненне лічбавых тэхналогій: развіццё сеткі Інтэрнэт і значны рост яе ролі ў жыцці грамадства, распаўсюджванне мабільных тэлефонаў, лічбавых камер, з’яўленне фармату Blu-ray. Працягнулася будаўніцтва МКС. У 2001 годзе затопленая Арбітальная станцыя «Мір». У 2003 годзе Кітай запусціў у космас свайго першага касманаўта, у 2009 годзе — Іран — свой першы спадарожнік.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya