25 (фільм)

25M:
25
Постар фільма
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кінакампанія Белсат
Працягласць 55 хв.
Краіны
Мовы беларуская і руская
Год лістапад 2016
IMDb ID 7626560

«25» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2016 годзе. Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.

Сюжэт

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, якая праз год набыла статус канстытуцыйнага закона. Прайшла чвэрць стагоддзя, і ў суверэннай краіне вырасла новае пакаленне. Ім па 25, і яны нарадзіліся ўжо ў незалежнай Беларусі. Пра што яны мараць? Ці маюць амбіцыі? А можа ім хапае чаркі ды скваркі? Штодзённасць герояў фільма — гэта пульс жыцця маладой Беларусі.

У фільме здымаліся

Акцёр Роля
Дзіма
Крысціна
Саша
Яна
Ілля

Здымачная група

  • аўтар сцэнарыя, рэжысёр і аператар — Андрэй Куціла
  • гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
  • мантажыст — Андрэй Кісель
  • каларыст — Варфаламей Курага
  • асістэнт рэжысёра — Вікторыя Шаблоўская
  • цітры — Дзіма Ску

Крытыка

Журналістка газеты «Звязда» Ірэна Кацяловіч адзначыла, што фільм складае даволі песімістычны вобраз сучаснай моладзі — адзін з’язджае, другі падзарабляе за мяжой, яшчэ адзін жыве адасобленым вясковым жыццём — падборка вельмі маніпулятыўная[1]:

" Успамінаецца неналаджаная камунікацыя, нібы тут патаптаўся Мікеланджэла Антаніёні, толькі ў карціне «25» яна выглядае не фатальнай з’явай, а дабравольным спосабам існавання. У гэтых пяці гісторыях няма ўсмешак, няма сантыментаў, няма праяў сапраўдных пачуццяў — а гэта амаль безжыццёвасць. Якую б задачу ні ставіў перад сабой рэжысэр, характарыстыка краіны, што вынікае з фільму, набывае не надта прывабныя рысы. Гэта свядомае альбо падсвядомае пазбяганне сістэмы, вымушаная адзінота, неналаджаная камунікацыя з навакольным светам, адсутнасьць яўных эмоцый. Мы ведаем, як кіно трансфармуе рэальнасць, і раптам некаму карціна «25» падасца менш дакладнай за змест Instagram. Але несуцяшальнай сувязі экрану з рэчаіснасцю — не адмовіць, таму фільм Андрэя Куцілы становіцца чарговай падставай цвяроза зірнуць навокал.
Ірэна Кацяловіч («Радыё Свабода»)
"
" Фільм жорстка структураваны. Тры часткі, пяць герояў. І дзве лаканічныя важкія метафары як супрацьстаянне «нізу» і «верху». Яна выбіраецца з малым на шпацыр, спускаючыся па лесвічных праёмах спіной наперад. Адной рукой трымае сына, другой цягне калыску. Грукат колаў, якія скачуць па прыступках пад’езда разносіць рэха. Нязручнае, абцяжаранае прасоўванне Яны спакваля фармуе цяжкае ўражанне. Яна нібы апускаецца ў бездань, паступова знікаючы з поля зроку. Гэтаму «ўвязанню ў штодзённасці» апаніруе кадр з набіраючым вышыню міжкантынентальным лайнерам, які азначае траекторыю Дзімы, акрыленага «амерыканскай марай». Эпізоды не пастаўленыя ўсутыч, але міжвольна стульваюцца аркай над адзінай вобразнай велічынёй – несамавітыя героі несамавітага часу. Хоць яны спадзяюцца, што іх не забудуць, і яны ніколі не памруць. Наіўная памылка маладосці, пра якую «крычыць» песня, пункцірам праколваючы ўвесь фільм
Наталля Агафонава («На экранах»)
"
" Фільм ужо паспелі назваць прысудам маладому пакаленню беларусаў і одай «ціхаму» крызісу, у якім не першы год варыцца краіна. Вузкія абагульненні перашкаджаюць ўспрымаць «25» у куды больш шырокім ідэйным дыяпазоне, як прастора шэрага ліхалецця, дзе час замерлы на адзнацы «нуль». Сапраўдны хранатоп, у якім не толькі моладзь, але і ўсё грамадства тоне не па чужым капрызе, а па ўласнай волі. Героі канцэнтруюцца на сваіх бытавых клопатах і быццам не заўважаюць навакольнай шэрасці. І ім нават не прыходзіць у галаву супраціўляцца. Усе змірыліся з абставінамі, якія склаліся, і нават задаволеныя імі
Тарас Тарналіцкі (journalby.com)
"

Фестывалі

  • Удзельнік Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад» (2016).[2]

Зноскі

  1. Кацяловіч, Ірэна. Андрей Кутило: По сравнению с игровым документальное кино — нечестное. Звязда (25 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2023. Праверана 27 лютага 2025.
  2. Документальный 25 (руск.). Афиша.me. Праверана 27 лютага 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya